Choose your preferred platform:
By authorizing, you confirm that you have read carefully and agree to our Terms and our Privacy Policy.
symbalby

Мы, Кампанія Symbal.by, спыняем працу ўласнага швейнага цэха ў звычайным фармаце і перанакіроўвае дзейнасць нашых швей і ўсёй каманды на вытворчасць масак для шматразовага выкарыстання і іх бясплатны распаўсюд для тэрміновых патрэбаў.

Вось як выглядае наш швейны цэх: https://www.youtube.com/watch?v=4zqUoAkdi34

Не ведаем колькі працягнецца пандэмія, што чакае беларусаў і нашую краіну, але разумеем, што зараз гэта амаль адзіны варыянт, як нам захаваць і калектыў, і працоўныя месцы, і зрабіць карысную справу для беларусаў, калі ўлады па-ранейшаму спрабуюць замоўчваць рэальную сітуацыю з каранавірусам у нашай краіне і спрыяюць панічным настроям у грамадстве.

Зараз мы пралічваем сабекошт маскі, закупаем тканіну, адшываем першыя варыянты, ацэньваем магчымыя аб'ёмы нашай вытворчасці ў суткі, каб з панядзелку, 6 красавіка, пачаць руплівую працу.

Увага! Мы звяртаемся да медыцынскіх арганізацый, грамадскіх ініцыятыў і кампаній, валанцёраў, якія вядуць барацьбу з каранавірусам у Беларусі, праз форму на нашым сайце пакіньце заяўку на маскі, а мы арганізуем аператыўную перадачу масак: https://symbal.by/t/1747-covid-19/

Расказваць пра ход акцыі, справаздачыцца па зборы сродкаў, вытворчасці масак і іх бясплатным распаўсюдзе будзем у нашых сацыяльных сетках і праз хэштэг #symbalby.

Нашыя кантакты: +375 (29) 651-18-18 (A1) +375 (33) 651-18-18 (МТС) +375 (25) 651-18-18 (Life) symbalby@gmail.com

Наш адрас: Мінск, пр-т Машэрава, д. 18 (1 паверх, уваход з праспекта).

Форма для заявак на маскі: https://forms.gle/hCescm9Sr7hymnE37

Перавесці грошы трымальнікам беларускіх картак можна тут: https://molamola.by/campaigns/2538

Заўважым, што маскі, выпушчаныя праз гэты збор сродкаў, мы на 100% бясплатна накіруем на патрэбы медыцынскіх арганізацый, грамадскіх ініцыятыў і кампаній, валанцёраў, якія вядуць барацьбу з каранавірусам у Беларусі. Форма для заявак вышэй.

Асобную серыю шматразовых масак з нацыянальнымі беларускімі сімваламі, якую мы зараз аператыўна распрацоўваем і ў бліжэйшыя дні запусцім у вытворчасць і продаж, мы будзем прадаваць праз наш сайт і краму на пр-це Машэрава, 18, каб за заробленыя грошы ўтрымаць кампанію і арэндаваныя намі памяшканні. Перадзамовы на іх мы адкрылі тут: https://symbal.by/products/vopratka/maski/

to access additional features.

You must allow access to the microphone to start recording an audio message.

How to do it

Check if you have a microphone connected and access to it is allowed in your browser.

Maximum duration of a record: 120 seconds

Minimum amount for an audio message:

Audio message for the amount of donation_audio_min_amount); ?>

Minimum amount:

Minimum amount:

By clicking "Падтрымаць", you accept the Terms of Service
By clicking "Падтрымаць", you accept the Terms of Service